Будучыня любой краіны – гэта перш за ўсё здаровыя грамадзяне. Як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка: “Здароўе любой нацыі – гэта залог яе ўстойлівага развіцця і працвітання”. Менавіта таму сёння важна захаваць здаровую нацыю і вырасціць моцнае пакаленне.
У сувязі з гэтым даступная і эфектыўная сістэма аховы здароўя – важнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, гэта маштабнае дасягненне нашай краіны.
У Беларусі кожны грамадзянін незалежна ад узроўню дабрабыту, сацыяльнага становішча мае магчымасць бясплатна атрымаць любы від медыцынскай дапамогі, у тым ліку самай высокатэхналагічнай.
Права на ахову здароўя замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава ўзяла на сябе абавязацельства па стварэнню ўмоў даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання.
Беларусь – адна з нямногіх краін постсавецкай прасторы і еўрапейскага рэгіёну, дзе захавана і адаптавана да сацыяльна-эканамічных умоў бюджэтная сістэма фінансавання аховы здароўя. Агульныя выдаткі на ахову здароўя ў нашай краіне складаюць каля 5,0% ВУП.
У рэспубліцы створана і паспяхова дзейнічае разгалінаваная сетка ўстаноў аховы здароўя. Любы грамадзянін краіны мае магчымасць аператыўна атрымаць медыцынскую дапамогу, асаблівая ўвага нададзена сельскай мясцовасці. аддаленых раёнаў могуць атрымаць спецыялізаваную меддапамогу. Акрамя таго, развіваецца сетка міжраённых аддзяленняў і кабінетаў у шматпрофільных установах аховы здароўя, якія маюць найноўшую тэхнічную базу і забяспечаны кваліфікаванымі спецыялістамі.
Даступнасць медыцынскай дапамогі – адзін з асноўных атрыбутаў беларускай сацыяльнай дзяржавы. І гэта прамы шлях да развіцця рэгіёнаў, захавання і ўмацавання дэмаграфічнага патэнцыялу Беларусі.
Сучасная медыцына немагчымая без высокакваліфікаваных медыцынскіх кадраў. Для забеспячэння імі ўсіх рэгіёнаў ажыццяўляецца, у тым ліку, мэтавая падрыхтоўка, на месцах для замацавання спецыялістаў прадугледжана арэнднае жыллё.
Кваліфікацыя беларускіх урачоў і іншага медыцынскага персаналу не саступае лепшым сусветным стандартам аказання медыцынскай дапамогі. хірургічны падыход быў ужыты ўпершыню (!) у свеце (2024).
Важна і тое, што беларускія спецыялісты прымяняюць найноўшыя медыцынскія тэхналогіі не толькі ў г. Мінску, але і ў абласных цэнтрах. Напрыклад, як вынік, высокіх паказчыкаў за 2024 год дасягнулі ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, дзе праводзяць усе высокатэхналагічныя аперацыі на сэрцы. установа аховы здароўя заслужана занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару.
Сістэма аховы здароўя дынамічна развіваецца, у рэспубліцы пастаянна мадэрнізуецца медыцынская інфраструктура.
Установы аховы здароўя Беларусі аснашчаюцца самым сучасным абсталяваннем, гэта работа планавая. І наш парк высокатэхналагічнага абсталявання – прадмет гонару.
У краіне функцыянуе шырокая сетка аптэк. Для людзей важныя даступнасць набыцця і якасць лекавых сродкаў, а гэта магчыма ў тым ліку дзякуючы эфектыўнай рабоце фармацэўтыкі.
Забеспячэнне айчыннымі лекамі і нарошчванне гэтага сегмента – ключавая задача дзяржавы.
Фармацэўтычнай галіной забяспечваецца поўны спектр айчынных лекавых прэпаратаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама доступ да імпартных лекаў. Доля беларускіх прэпаратаў на ўнутраным рынку ў вартасным выражэнні падтрымліваецца на ўзроўні не ніжэйшым за 50 працэнтаў, што з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у параўнанні з унутранымі рынкамі сумежных дзяржаў.
Беларуская фармацэўтыка ўвесь час развіваецца.
У 2024 годзе зарэгістравана 67 новых прэпаратаў. Гэта значны крок наперад.
Беларусь – краіна з сацыяльна арыентаванай дзяржаўнай палітыкай. Для захавання даступнасці медыцынскай дапамогі ў Беларусі
На медыцынскія паслугі рэгулююцца дзяржавай, а гэта значыць, што нават прыватныя клінікі не могуць перавышаць пэўны ўзровень расцэнак.
Усё вы ведаеце, што да нас прыбываюць грамадзяне і з іншых дзяржаў для атрымання медыцынскіх паслуг. Беларусь становіцца папулярным сусветным маршрутам для медыцынскага турызму.
Штогод да нас прыязджае вялікая колькасць турыстаў не толькі дзеля адпачынку, але і для атрымання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў найлепшых клініках і медыцынскіх цэнтрах нашай краіны.
У 2024 годзе Беларусь наведалі больш за 160 тыс. грамадзян са 159 краін свету. У параўнанні з 2023 годам колькасць грамадзян, якія пралячыліся, вырасла на 20%. Часцей за ўсё па лініі медыцынскага турызму прыязджаюць грамадзяне Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана, Малдовы, Арменіі Грузіі, Сірыі, Германіі, ЗША, Шры-Ланкі, Ізраіля, Італіі, Кіпра, Чарнагорыі, Польшчы і інш. Больш за 60 працэнтаў ад колькасці пацыентаў прыпадае на грамадзян краін СНД.
Іншаземцаў прыцягваюць не толькі цэны, але і якасць паслуг. Гэта не тыя, хто проста наведвае нашы здраўніцы. Пацыенты прыязджаюць на лячэнне да канкрэтных спецыялістаў з кваліфікацыяй сусветнага ўзроўню. І тут гаворка ідзе аб выратаванні жыцця – транспланталогіі, лячэнні анкалагічных захворванняў або складаных дыягнастычных даследаваннях. Паездка ў Беларусь дае магчымасць прайсці абследаванне “тут і зараз”, развіваюцца і карыстаюцца папулярнасцю Чэк-ап праграмы.
Усё гэта прываблівае замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць якаснае і недарагое лячэнне. А гэта значыць, што медыцынскі турызм стаў сапраўдным брэндам Беларусі.
Відавочна, што здароўе нацыі – залог яе ўстойлівага развіцця і працвітання. І каб нам захавацца як нацыі, беларусаў павінна станавіцца ўсё большым і большым.
А гэта не толькі высокія стандарты медыцынскага абслугоўвання і права на бясплатнае лячэнне за рахунак дзяржаўных сродкаў, не толькі падтрымка мацярынства і дзяцінства, але і актыўная, адказная пазіцыя саміх грамадзян па падтрыманні свайго здароўя. Менавіта таму ў Канстытуцыі змяшчаецца норма аб тым, што ахова здароўя забяспечваецца таксама развіццём фізічнай культуры і спорту, мерамі па захаванні здаровага навакольнага асяроддзя, даступнасцю медыцынскага абслугоўвання.
Грамадзяне павінны адказна ставіцца да свайго здароўя. І ў гэтым плане дыспансерызацыя насельніцтва выступае важным інструментам не толькі прафілактыкі захворванняў, якія дазваляюць своечасова выяўляць і ўстараняць рызыкі для здароўя, але і выхавання ў людзей культуры клопату аб здароўі. Кожны з нас павінен разумець, што наша здароўе – ва ўласных руках.
Даведачна:
З 2024 года ў краіне для зручнасці праходжання дыспансерызацыі вызначаны тэрміны – ад аднаго да двух дзён у залежнасці ўзроставай групы. У Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь замацавана права работнікаў пры праходжанні дыспансерызацыі на вызваленне ад працы з захаваннем сярэдняга заробку.
Здаровым быць модна, усё больш грамадзян залучаецца ў рух за ЗЛЖ. Усё больш населеных пунктаў Беларусі ўключаецца ў дзяржаўны прафілактычны праект “Здаровыя гарады і пасёлкі”.
Ужо сталі традыцыяй такія прафілактычныя праекты і акцыі, як “Моцныя духам!”, “Клопат”, “Будучыня з намі!”, “Спорт для сапраўдных мужчын”, “Здаровая сям’я – здаровая нацыя” і інш.
Адзін са шляхоў да здароўя – далучэнне да фізічнай культуры, вядзенне актыўнага ладу жыцця. Згодна са статыстычным аглядам Белстата да Сусветнага дня здароўя, на пачатак 2025 года, фізічнымі практыкаваннямі або спортам займаліся 30,3% беларусаў (27,2% мужчын і 32,3% жанчын). Да здаровага ладу жыцця прыцягваецца ўсё больш моладзі. 58,7 працэнта маладых грамадзян захапляецца спортам.
Даведачна:
Для гэтага ў краіне створаны ўсе ўмовы. У Беларусі налічваецца больш за 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў, сярод іх – 56 спартыўных манежаў, больш за 4,5 тыс. спартзал,
330 хакейных каробак, 407 адкрытых тэнісных кортаў,
542 стралковыя ціры, 383 басейны, 151 стадыён.
Галоўнай мэтай створанай у краіне інфраструктуры спартыўных аб’ектаў – стадыёнаў, басейнаў, лядовых арэн і г.д. – з’яўляецца прыцягненне насельніцтва да ЗЛЖ. Гэта зручна, даступна і карысна!
У рэспубліцы выбудавана і функцыянуе стройная сістэма фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і турысцкіх мерапрыемстваў.
Штогод павялічваецца колькасць рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх, раённых спартыўна-масавых мерапрыемстваў. І колькасць іх удзельнікаў увесь час расце. Ужо “брэндавымі” сталі штогадовы “Мінскі паўмарафон” (г.Мінск), рэспубліканскі фестываль бегу “Языльская дзясятка” (г.Старыя Дарогі), “Гомельскі паўмарафон!” (г.Гомель), «Брагінская дзясятка» (г.п.Брагін), міжнародны Асіповіцкі марафон (г.Асіповічы), «Беларускі Веламарафон» (г.Гродна), фестываль бегу ў Дзень горада (г.Наваполацк) і інш.
У краіне развіваецца турызм, а гэта таксама аснова фармавання здаровага стылю жыцця. Турызм і здароўе неаддзельныя.
Рэспубліка Беларусь мае ўсе неабходныя для развіцця актыўнага турызму і лячэбна-аздараўленчага: разнастайнасць культурных, гістарычных