Напярэдадні акцыі “Дай лесу новае жыццё!” лесаводы Мінскай вобласці падрыхтавалі больш за 2,8 млн саджанцаў дрэў Аб гэтым паведамілі ў ДВЛГА Мінскай вобласці, піша БЕЛТА.
21 сакавіка стартуе добраахвотная грамадская акцыя “Дай лесу новае жыццё!” па аднаўленні лясоў краіны. Лесаводы Мінскай вобласці ўжо падрыхтавалі больш як 2,8 млн. адзінак пасадачнага матэрыялу, вырашчанага ў лесагадавальніках лясгасаў. Гэта ў асноўным хвоі, елкі, бярозы, дубы і лістоўніцы.
У ходзе вясенняй акцыі ў Мінскай вобласці плануецца стварэнне больш як 550 га новых лясных культур. Самыя вялікія аб’ёмы лесапасадак запланаваны на тэрыторыі Капыльскага доследнага лясгаса – больш за 45 га, Лагойскага – больш за 42 га, Бярэзінскага і Пухавіцкага лясгасаў – больш за 44 га, Уздзенскага лясгаса – 38 га, а таксама ў Смалявіцкім і Вілейскім доследным лясгасах – каля 35 га.
Далучыцца акцыі па пасадцы лесу можа кожны ахвочы.
«Каб стаць валанцёрам, дастаткова проста звярнуцца ў лясгасы ці лясніцтвы і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы. Прычым папрацаваць можна як у складзе свайго калектыву, так і выехаўшы на дзялянку з сям’ёй, уключаючы дзяцей», – адзначылі ў ДВЛГА.
Там таксама расказалі, што ў восеньскай акцыі па лесааднаўленні ў Мінскай вобласці прынялі ўдзел амаль 8 тыс. валанцёраў.