Беларускі аграпрамысловы тыдзень пройдзе з 3 па 7 чэрвеня 2025 года на новай пляцоўцы: у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры (г. Мінск, вул. П. Мядзёлкі, 24).
У рамках тыдня будзе арганізавана 35-я міжнародная спецыялізаваная выстава “БЕЛАГРА-2025”. Форум адбудзецца пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства прамысловасці Беларусі.
Гэты аграрны міжнародны форум заўсёды выклікае вялікую цікавасць у тых, хто працуе ў галіны, а таксама вучоных-аграрыяў, спецыялістаў і кіраўнікоў — усіх, хто вырабляе і пастаўляе для сельскай гаспадаркі машыны і абсталяванне.
Штогадовы вядучы форум аграрыяў “БЕЛАГРА” абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць пошукам арыгінальных інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій.
Запланавана правядзенне вялікай колькасці семінараў, сустрэч з вучонымі, распрацоўшчыкамі тэхнікі.