Адзін з самых вялікіх планаў нарыхтоўкі кармоў першым укосам у ААТ «Агра-Абярэг» – 32781 тона, ААТ «Індустрыя-СГ» – 29923 тоны, ААТ «Голацк» – 29776 тон сенажу. Штодня аграрыі ўбіраюць да 15 працэнтаў ад запланаванай плошчы.
У ААТ «Голацк» плану-юць скасіць першым укосам травы на плошчы 1260 гектараў, як у мінулым годзе. Першай, пакуль надвор’е было няўстойлівым, прыбіралі зёлкавую траву. Калі ўсталяваліся спрыяльныя ўмовы, прыступілі да ўборкі бабовых культур.
Як расказаў галоўны аграном ААТ «Голацк» Андрэй Лук’янаў, кожнае поле дае розны ўраджай. Самы высокі дасягаў 70 цэнтнераў з гектара. Каб атрымаць доб-ры травастой, падкармілі траву ранняй вясной каліем і азотам.
Падрыхтавалі тэхніку сёлета вельмі добра. Працуюць у полі два КВК, чатыры машыны і чатыры трактары. У сельгасарганізацыі плануюць нарыхтаваць першым укосам 7 тысяч тон сенажу.
Для галоўнага агранома гэта ўжо шосты сезон нарыхтоўкі сенажу.
– Я заўважыў: калі ёсць трава, то перашкодзіць надвор’е, калі травастой не вельмі і не было ападкаў, то і не будзе падчас уборкі траў, – дзеліцца сваімі назіраннямі Андрэй Лук’янаў. – Засухі ў гэтым годзе няма і гэта вельмі добра паўплывае на другі ўкос.
Першую сянажную траншэю ёмістасцю 2 тысячы тон закрылі на ТФ «Голацк». Плануюць першым укосам закласці 4 сянажныя траншэі: дзве на ТФ «Голацк», па адной на ферме «600 галоў» і МТФ «Матарова».
На камбайнах працуюць Мікіта Паддубскі і Рыгор Вярэніч. Яны падбіраюць і здрабняюць скошаную траву. На касе задзейнічаны Віталь Гараўскі. Два пагрузчыкі заняты трамбоўкай сянажнай масы.
Строга выконваючы тэхналогію працэсу, сянажную яму неабходна закласці за тры дні. Тэмпература сянажнай масы ў яме не павінна перавышаць 36-37 градусаў, а аптымальная вільготнасць складаць 50-55 працэнтаў. На яме па-стаянна знаходзіцца брыга-дзір Віктар Эсмантовіч, які сочыць за тым, каб працэс гэты ішоў бесперапынна.
Пасля першага ўкосу травы зёлкавыя культуры ў гаспадарцы плануюць падкарміць на плошчы 500-600 гектараў азотам, каб атрымаць паўнацэнны другі ўкос.